ДЗЕНЬ ТВОРЧАСЦІ

Дата: 17 июня 2020 в 22:20, Обновлено 17 июня 2020 в 23:12
113 просмотров

Конкурс праектаў "Маё сяло ў будучыні" ў рамках акцыі
“Малая радзіма: эстафета карысных спраў”

      17 чэрвеня выхаванцы лагера "Рамонкі" прадставілі свае праекты 

"Маё сяло ў будучыні" ў рамках акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”.

    У жыцці кожнага чалавека ёсць месца, якое размешчана не толькі на карце, але і ў душы. Гэта малая радзіма. Менавіта з яе пачынаецца вялікая любоў да сваёй зямлі, да сваёй краіны.. Якой яна стане праз некалькі гадоў? На гэтае пытанне складана адказаць. Аднак, будучыня малой радзімы наўпрост залежыць ад кожнага яго жыхара. Любы можа прадставіць сваю вёску мары, і ўвасобіць гэта жаданне ў рэальнасці. Дык якая ж яна, вёска мары? На гэта пытанне паспрабавалі адказаць выхаванцы аздараўленчага лагера. Яны не толькі намалявалі, як будзе выглядаць вёска ў будучым . Канкурсанты распавялі пра сваю любімую вёску. У будучыні ў  сяле будзе больш развітая інфраструктура: зробяць невялікі, але ўтульны парк з фантанам, з'явіцца мноства новых крам. Таксама ў  сяле з'явіцца новы заапарк, у які будуць хадзіць дзеці з экскурсіямі разам са сваім класам, там яны будуць пазнаваць пра розных жывёл, знаёміцца з імі і вядома ж фатаграфавацца. Таксама ў сяле адкрыюць спартыўны комплекс…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.