Общие сведения

Дата: 23 января 2020 в 11:01, Обновлено 14 февраля 2025 в 10:39

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыліхаўскіая сярэдняя школа»  створана рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ад 1 лістапада 2022 года №2033 на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Жыліхаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа"

Жыліхаўская сярэдняя школа заснавана ў 1988 годзе.

Дзіцячы сад-школа з’яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі.

Школа створана ў форме установы на  аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з  мясцовага бюджэту.

Заснавальнікам і ўласнікам маёмасці школы з’яўляецца Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.

Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю школы, з’яўляецца ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму  Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

У сваёй дзейнасці школа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Законамі Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтамі, Указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама сапраўдным Статутам.

Месца знаходжання школы: 223933 Мінская вобласць, Капыльскі раён, аграгарадок Жыліхава, вул. Садовая, дом 27.

Прадметам дзейнасці школы з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.

Асноўнай мэтай дзейнасці школы з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.