Мэта метадычнай работы:
- удасканаленне адукацыйнага асяроддзя школы з дапамогай развіцця прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі
Задачы метадычнай работы:
- Забяспечваць якасць адукацыі шляхам:павышэння якасці правядзення вучэбных, факультатыўных заняткаў і аб'яднанняў па інтарэсах з дапамогай развіцця прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў; ўкаранення ў практыку работы педагогаў школы тэхнік актыўнай ацэнкі; выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; арганізацыі эфектыўнай дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ ступені адукацыі, профільнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІІ ступені адукацыі.
- Удасканальваць работу па фарміраванні культуры здароўя навучэнцаў, матыванай патрэбы ў вядзенні здаровага ладу жыцця, па фарміраванні бяспечных і адказных паводзін і папярэджанні траўматызму.
- Актывізаваць работу па асобасным развіцці навучэнцаў шляхам выкарыстання эфектыўных форм і метадаў, у працэсе рэалізацыі Праграмы выхавання дзяцей і моладзі, у цесным узаемадзеянні з сям'ёй.
- Працягваць фарміраванне спецыяльных кампетэнцый настаўнікаў-прадметнікаў, якія працуюць у класах інтэграванага навучання і выхавання.