ПЛАН
мерапрыемстваў па пераемнасці дашкольнай адукацыі і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі на 2025/2026 навучальны год
ЗАДАЧЫ:
- устанаўленне сувязі і правільных суадносін паміж праграмнымі патрабаваннямі дашкольнай адукацыі і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- выбар метадаў і спосабаў дзейнасці для сумеснай работы па навучанню і выхаванню дзяцей;
- абмен вопытам работы выхавацеля дашкольнай адукацыі і настаўніка пачатковых класаў па вывучэнню псіхалагічных, фізічных і разумовых здольнасцей дзяцей, накіраваных на карэкцыю асабовых якасцей дзіцяці.
|
№ |
Змест |
Тэрмін |
Адказныя |
|
|||
|
1 |
Стварэнне камісі па пераемнасці дашкольнай адукацыі і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі навучання |
Жнівень 2025 |
Кіраўніцтва ўстановы адукацыі |
|
2 |
Сумеснае педагагічнае пасяджэнне па праблемах пераемнасці пры намесніку дырэктара |
Верасень 2025 Май 2026 |
Намеснік дырэктара па ВВР Сямашка Т.М. |
|
3 |
Арганізацыя прадметна-развіваючага асяроддзя і жыццевай прасторы з мэтай забеспячэння разнастайнай дзейнасці дзяцей дашкольнай групы і пачатковай школы з улікам іх узроставых і індывідуальных інтарэсаў |
На працягу года |
Кіраўніцтва ўстановы адукацыі, выхавацелі дашкольнай адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў |
|
2. МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА |
|||
|
1 |
Вывучэнне інструктыўна-метадычных пісем Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароуя РБ, нарматыўна-прававых дакументаў. |
Верасень 2025 |
|
|
2 |
Вывучэнне вучэбных праграм 1-га класа і суадносіны іх з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі |
Жнівень 2025 Верасень 2025 |
Намеснік дырэктара па ВВР Сямашка Т.М., члены камісіі |
|
3 |
Наведванне урокаў у 1 класе выхавацелем дашкольнай адукацыі па тэмах: а) пазнаеміцца з метадамі, якія выкарыстоўвае настаўнік для актывізацыі разумовай дзейнасці вучняў; б) роля дыдактычных гульняў у павышэнні цікавасці да вучобы |
Лістапад 2025 Люты 2026 |
Выхавацелі дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М., Уласовіч Ж.М. |
|
4 |
Наведванне заняткаў у старэйшай групе дзіцячага сада настаўнікамі па тэмах: а) арганізацыя і правядзенне заняткаў па навучанню грамаце, матэматыцы; б) выкарыстанне развіццевых гульняў на занятках па матэматыцы; в) выкарыстанне разнастайных форм арганізацыі заняткаў (спалучэнне франтальнага, падгрупавога і індывідуальнага ўзаемадзеяння выхавацеля з дзецьмі). |
Снежань 2025 Сакавік 2026 |
Намеснік дырэктара па ВВР Сямашка Т.М., настаўнік ІV класа Бабко А.М. |
|
5 |
Семінар-аналіз “Актуалізацыя праблемы пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі, сямейнага выхавання і падрыхтоўкі дзяцей да школы” |
Студзень 2026 |
Намеснік дырэктара па ВВР Сямашка Т.М. |
|
3.ЗМЕСТ РАБОТЫ З ДЗЕЦЬМІ |
|||
|
1 |
Мерапрыемства “Дзень ведаў” |
1 верасня 2025 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі |
|
2 |
Гутарка-гульня: “Ці добрая школьная краіна?” |
Лістапад 2025 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М. |
|
3 |
Экскурсія па ўстанове адукацыі |
Снежань 2025 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М. |
|
4 |
Гуляем у школу “Адзін навучальны дзень”. |
Студень 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М. |
|
5 |
Гутарка аб прафесіі настаўніка (з запрашэннем настаўніка пачатковых класаў) |
Люты 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Уласовіч Ж.М. |
|
6 |
Разгляданне школьных прылад і правядзенне гульні-віктарыны “Мае памагатыя” |
Сакавік 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Уласовіч Ж.М. |
|
7 |
Выяўленчая дзейнасць на тэму “Мая будучая школа” |
Сакавік 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Уласовіч Ж.М. |
|
8 |
Цыкл пазнавальных забаўляльных мерапрыемстваў: “Сакрэты школьнага партфеля” Славесныя і дыдактычныя гульні школьнай тэматыкі Перасовачная выстава малюнкаў “Школа вачыма першакласнікаў і дашкалят” |
Красавік 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М |
|
9 |
Складанне бяспечнага маршруту да ўстановы адукацыі |
Май 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М |
|
10 |
Свята “Развітанне з дзіцячым садам” з удзелам першакласнікаў |
Май 2026 |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М |
|
4. РАБОТА З БАЦЬКАМІ |
|||
|
1 |
Круглы стол: “Пераемнасць у рабоце дашкольнай групы і школы па пытанні выхавання цікавасці да літаратурнага чытання” |
Верасень 2025 |
|
|
2 |
Кансультацыя “Гатоўнасць дзіцяці да школы. Правілы для бацькоў” |
Лістапад 2025 |
Выхавацелі дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М., Уласовіч Ж.М. |
|
3 |
Бацькоўскі сход дашкольнай групы “Падрыхтоўка да школы ў сістэме “дзіцячы сад - сям'я – школа” |
Снежань 2025 |
Выхавацелі дашкольнай адукацыі Мысліцкая А.М., Уласовіч Ж.М. |
|
4 |
Прэс-клуб для бацькоў (распаўсюджванне памятак) - “Пяць кампанентаў гатоўнасці да школы”; - “Школа здароўя”; - “Як дапамагчы сабе і свайму дзіцяці”; - “Чаму вучыцца цяжка” |
Студзень 2026 |
Намеснік дырэктара па ВВР Сямашка Т.М. |
|
5 |
Кансультацыя “Рыхтуем руку да пісьма”. Эфектыўныя метады фарміравання і ўмацавання графаматорных навыкаў дашкольнікаў |
Сакавік 2026 |
Дэфектолаг Чарніковіч Л.І. |
|
6 |
Выніковы бацькоўскі сход з прысутнасцю настаўнікаў пачатковых класаў “Хутка ў школу”. - гатоўнасць дзяцей да школы - правілы складання маршруту “Па дарозе у школу” - як правільна арганізаваць вольны час дзіцяці |
Май 2026 |
Выхавацелі дашкольнай адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў |
Намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце Т.М.Сямашка