МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта: павышэнне якасці адукацыі праз стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў і выхаванцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі шляхам аптымальнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў школы, інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў і прафесійных кампетенцый педагогаў.
Задачы:
- Забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўнага стандарта на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі шляхам прымянення актыўных метадаў і прыёмаў работы з навучэнцамі рознага ўзроўню матывацыі да навучання, накіраваных на павышэнне функцыянальнай граматнасці.
- Садзейнічаць удасканаленню прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў праз аптымальнае спалучэнне відаў і форм метадычнай работы, сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, абагульненне і трансляцыю перадавога вопыту адукацыйнай практыкі.
- Працягваць работу па ўдасканаленню адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, працягваць развіццё інклюзіўнай культуры ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
4. Удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, прафарыентацыйнай работы, прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, садзейнічаць усведамленню навучэнцамі і выхаванцамі каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця пры ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх праз арганізацыю разнастайных форм работы з сям’ёй.
5. Працягваць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнне сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных сродкаў.