ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

Дата: 18 июня 2020 в 16:12, Обновлено 14 августа 2020 в 10:56
133 просмотра

Сённяшні дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам «Дзень памяці»

        Сённяшні дзень прайшоў пад дэвізам «Дзень памяці». Усе асноўныя мерапрыемствы былі накіраваны на ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў: развіццё грамадзянскасці, патрыятызму як найважнейшых духоўна-маральных якасцей. Найбольш запамінальным стала мерапрыемства «Гісторыя стрэлка-радыста з Жыліхава», у рамках даследчай працы «Імёны герояў у памяці пакаленняў». Выхаванцы даведаліся аб удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Міхалковічу Мікалаю Філіпавічу, ураджэнца вёскі Жіліхава, які да нядаўняга часу лічыўся прапаўшым без звестак. У чэрвені 2009 года пры правядзенні палявых пошукавых работ каля горада Наварасійска былі знойдзены астанкі членаў авіяцыйнага экіпажа. У памяць аб лётчыку-земляку дзеці ўсклалі кветкі ля мемарыяльнай дошкі М.Ф. Міхалковіча. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.