1 верасня 2020 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў "Прывітанне, школа!"

Дата: 2 сентября 2020 в 21:12, Обновлено 3 сентября 2020 в 09:37
152 просмотра

У гэты дзень прайшоў першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў на тэму "Я вырас тут, і край мне гэты дарогі".

       Традыцыйная лінейка, прысвечаная Дню ведаў, і ў гэтым годзе была ўрачыстай і маляўнічай.  Дырэктар школы  вітала прысутных  святочнай прамовай і пажадала ўсім здароўя і  поспехаў. Сённяшні дзень важны ддя кожнага з нас, але асабліва знамянальны ён для самых маленькіх грамадзян - нашых першакласнікаў - сказала, звяртаючыся да прысутных, Наталля Аляксееўна.  - Мы з радасцю прымаем ўсіх вас у нашу школьную краіну і спадзяёмся, што кнігі для вас будуць цікавымі, урокі захапляльнымі, а дружба - моцнай.

      Гэтак жа са словамі віншавання і пажаданняў выступіла спецыяліст па кадрам ЗАТ "Жыліхава" Бельская Владзіслава Валер'еўна, якая ўручыла школе спартыўны інвентар. Са словамі падзякі і віншаваннямі выступіў галоўны інжынер Капыльскага вопытнага лясгаса Яўсючэня Сяргей Барысавіч, які ўручыў дырэктару ўстановы адукацыі сертыфікат на камп'ютар.  
Гучалі музыка и вершы.  Пра пачатак новага навучальнага года абвясьціў доўгачаканы школьны званок.  У гэтым годзе яго давалі навучэнка 11-га класа Сняжко Аляксандра  і навучэнец 1-га класа Радаванаў Арцём.
І кранальныя першакласнікі, і такія дарослыя выпускнікі надоўга запомняць гэты сонечны восеньскі дзень.  Мы віншуем усіх з гэтым выдатным днём.  Добрага шляху вам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.