ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Дата: 11 апреля 2021 в 15:06, Обновлено 15 апреля 2021 в 10:05
86 просмотров

З 5 па 10 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры з мэтай павышэння цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый; папулярызацыі беларускай мовы; развiцця крэатыўных якасцей вучняў; спрыяння самарэалiзацыi асобы; развiцця індывідуальных здольнасцей вучняў; знаёмства з творчасцю пісьменнікаў; папулярызацыі здабыткаў беларускай культуры.

На працягу тыдня  вучні змаглі пабыць і мастакамі (выстава малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”), і гледачамі (прагляд беларускіх мультфільмаў “Прыгоды Несцеркі”), і чытальнікамі (конкурс “Гучанне слоў жывых”)…

     Падчас “Падарожжа ў Краіну ўласных імёнаў” школьнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення імёнаў і прозвішчаў, але і паспрабавалі зазірнуць у мінулае сваёй сям’і і даведацца пра паходжанне свайго прозвішча.

    Сапраўднымі эрудытамі праявілі сябе вучні на мерапрыемстве “Хто хоча стаць выдатнікам” і конкурсе “Слова роднае – вечнасці след”. Творчая атмасфера садзейнічала развіццю ўвагі, лагічнага мыслення, кемлівасці, культуры маўлення, а таксама выпрацоўцы ўмення трымацца перад аўдыторыяй, выхаванню культуры міжасобасных паводзін

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.