Тыдзень лесу 2022

Дата: 7 апреля 2022 в 16:27, Обновлено 12 апреля 2022 в 13:54
187 просмотров

У мэтах выхавання патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прыцягнення ўвагі да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду роднага краю і ў рамках правядзення Года гістарычнай памяці з 9 па 16 красавіка 2022 года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу"

Добрыя справы ў Год гістарычнай памяці

"Тыдзень лесу" ў Беларусі праводзіцца з 2008 года. Сёлета яе арганізуюць 15-ы раз.

- Кампанія па стварэнні новых лясоў традыцыйна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах і будзе прысвечана Году гістарычнай памяці, - распавялі ў ведамстве.

Штогод беларускія лесаводы высаджваюць не менш як 30 тыс. гектараў лесу. Пры гэтым акцэнт робіцца на стварэнні змешаных лясных культур (дзве і больш драўняныя пароды). Гэта дазваляе павялічваць устойлівасць будучых лясоў да розных біялагічных і кліматычных фактараў.

Валанцёрам можа стаць кожны беларус

Беларусь - адна з самых зялёных краін свету. Нядзіўна, што жадаючых стаць удзельнікам акцыі "Тыдзень лесу" становіцца ўсё больш з кожным годам.

                                           План мерапрыемстваў у рамках акцыі «Тыдзень лесу»

Мерапрыемствы

Дата правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1.

Лінейка, прысвечаная адкрыццю акцыі «Тыдзень леса – 2022»

11.04

Вучні

І-VІІ, ІХ-ХІ класаў

Сямашка Т.М.

намеснік дырэктара па ВВР

2.

 Інфармацыйная гадзіна «Лясныя пажары. Чалавечы  фактар»

12.04

Вучні

І-VІІ, ІХ-ХІ класаў

Класныя кіраўнікі

3.

Выстава кніг «Лес – наша багацце»

На працягу тыдня

Вучні

І-VІІ, ІХ-ХІ класаў

Уласовіч Ж.М.

4.

Выстава малюнкаў аб лесе. Прэзентацыя “Запаведнікі Беларусі”

13.04

ГПД

Тераховіч Ю.А.

5.

Тэматычны класны час “Лес як нацыянальнае багацце”

14.04

Вучні Х. ХІ класаў

Гаргун К.Г., Бабко М.Ф.

6.

Экалагічнае мерапрыемства “Рэпартажы з лесу”

15.04

Вучні VІІ класа

Кульбіцкая А.А.

7.

Працоўны дэсант “Пасадзі дрэва - упрыгож малую радзіму, а значыць Планету”

16.04

Вучні

І-VІІ, ІХ-ХІ класаў

Класныя кіраўнікі

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.