Сем цудаў Капыльшчыны

Дата: 16 января 2021 в 19:17, Обновлено 13 февраля 2021 в 13:21
125 просмотров

Падчас шостага школьнага дня ў 5 класе адбылося завочнае віртуальнае падарожжа "Сем цудаў Капыльшчыны". Галоўная мэта мерапрыемства заключалася ў стварэнні ўмоў для развіцця цікавасці да гісторыі роднага краю. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з выдатнымі помнікамі матэрыяльнай, нематэрыяльнай і духоўнай культуры Капыльшчыны. Сярод іх як страчаная спадчына Капыльскі замак, касцёл святога Міхаіла Арханёла ў вёсцы Цімкавічы, сядзіба роду Вайніловічаў у вёсцы Савічы. Таксама пазнаёміліся з захаваўшыміся да нашага часу самай старажытнай царквой святой Троіцы ў вёсцы Цялядавічы; цікавым камянем-следавіком, які знаходзіцца на ўскрайку вёскі Кудзінавічы; калядным абрадам вёскі Семежава, што занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Паглядзелі на стан напаўразбуранай сядзібы Мержаеўскіх у Грозаве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.