Новости 10 класс

У межах шостага школьнага дня прайшоў урок мужнасці "Генацыд. Успомніць усё. Помніць кожнага". Галоўная мэта мерапрыемства: фарміраваць у вучняў негатыўнае стаўленне да дзеянняў фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі мерапрыемства падрабязней пазнаёміліся з гарадамі і вескамі Беларусі, Капыльшчыны, жыхары якіх сталі ахвярамі фашысцкіх захопнікаў. Трагедыя генацыду беларускага народу ў гады вайны - гэта важная тэма, пра якую нельга забываць.

5 октября 2024 в 10:00 | Терехович Ю. А. | нет комментариев

У чэрвені на базе ЗАТ "Жыліхава" дзейнічаў студэнцкі сельскагаспадарчы атрад "Трудяги". Свой першы працоўны вопыт вырашылі ў складзе яго праявіць навучэнцы 8 класа Ільючык Юлія, Рабцэвіч Аляксандра і Ярашэвіч Раман

14 лютага 2024 г. дзявочая каманда Жыліхаўскай сярэдняй школы атрымала перамогу ў раённым першынстве па валейболу. У склад каманды ўваходзілі вучаніцы 8 класа Рабцэвіч Аляксандра, Каленчыц Ангеліна, Ільючык Юлія.

14 февраля 2024 в 15:00 | Терехович Ю. А. | нет комментариев

Вучаніца 7 класа Каленчыц Ангеліна атрымала прызы за ўдзел у гульні-конкурсе Алімпіёнак па фізічнай культуры за выніковае выступленне ў мінулым годзе.

15 лютага 2023 г. дзявочая каманда Жыліхаўскай сярэдняй школы атрымала перамогу ў раённым першынстве па валейболу. У склад каманды ўваходзілі вучаніцы 7 класа Рабцэвіч Аляксандра, Ільючык Юлія, Каленчыц Ангеліна.

16 февраля 2023 в 10:00 | Терехович Ю. А. | нет комментариев

Вучні 5-6 класаў Уласовіч Мацвей, Ільючык Юлія, Каленчыц Ангеліна, Рабцэвіч Аляксандра атрымалі прызы за ўдзел у гульні-конкурсе "Буслік" па беларускай мове ў міжнародны дзень роднай мовы.

21 февраля 2022 в 10:00 | Терехович Ю. А. | нет комментариев

В рамках шестого школьного дня в 5-6 классах прошла математическая игра "Счастливый случай". Главная цель мероприятия: развивать дух коллективизма, смекалку, логику и внимательность, интерес к математике. Игра состояла из разнообразных конкурсов "Разминка", "Заморочки из бочки", "Тёмная лошадка", "Ты мне - я тебе", "Гонка за лидером", в которых дети проявили способности применять знания в нестандартных ситуациях, показали умение логически мыслить, искать правильные ответы.

4 декабря 2021 в 10:03 | Терехович Ю. А. | нет комментариев

У межах рэалізацыі адукацыйнага праекта "ШАГ" ("Школа Актыўнага Грамадзяніна) ў 5-6 класах праведзена мерапрыемства "Гісторыя маей школы праз фотаздымкі". Мэта мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з станаўленнем і развіццём школьнай адукацыі ў роднай вёсцы. Праз фотаздымкі ў школьным альбоме навучэнцы прасачылі і даведаліся чым жылі і займаліся ў паўсядзённым жыцці іх аднагодкі 40-60 гадоў назад падчас школьнага навучання (урачыстыя лінейкі, прыём у піянеры, сельскагаспадарчыя работы, Новы год, дзень Перамогі). Школьнікі з зацікаўленасцю і інтарэсам праглядзелі летапіс Жыліхаўскай школы.

Падчас шостага школьнага дня ў 5 класе адбылося мерапрыемства "Здаровы я - здаровая краіна". Асноўная мэта мерапрыемства - нагадаць правілы здаровага ладу жыцця і неабходнасць заняткаў спортам. Займальная размова ўпэўніла, што здароўе - адна з важнейшых жыццёвых каштоўнасцей чалавека, залог яго дабрабыту і даўгалецця.
Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся думкамі аб карысных і шкодных звычках, прыгадалі прыказкі, разгадалі загадкі.

В рамках реализации образовательного проекта "ШАГ" ( "Школа Активного Гражданина") в 5 классе проведено мероприятие "Молодёжные субкультуры: самовыражение или протест". Цель мероприятия: познакомить учащихся с понятием молодежной субкультуры и видами молодежных субкультур. В ходе дискуссии были реализованы следующие задачи: формирование чувства толерантности к различным видам субкультур, формирование представления о контркультурах как опасных для психического здоровья подростка явлениях в современном обществе. Во время диалога учащиеся смогли разобраться в многообразии современных молодёжных течений, выяснить каковы плюсы и минусы принадлежности к какому-либо из молодёжных течений.

25 февраля 2021 в 09:39 | Терехович Ю. А. | нет комментариев

Падчас шостага школьнага дня ў 5 класе адбылося завочнае віртуальнае падарожжа "Сем цудаў Капыльшчыны". Галоўная мэта мерапрыемства заключалася ў стварэнні ўмоў для развіцця цікавасці да гісторыі роднага краю. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з выдатнымі помнікамі матэрыяльнай, нематэрыяльнай і духоўнай культуры Капыльшчыны. Сярод іх як страчаная спадчына Капыльскі замак, касцёл святога Міхаіла Арханёла ў вёсцы Цімкавічы, сядзіба роду Вайніловічаў у вёсцы Савічы. Таксама пазнаёміліся з захаваўшыміся да нашага часу самай старажытнай царквой святой Троіцы ў вёсцы Цялядавічы; цікавым камянем-следавіком, які знаходзіцца на ўскрайку вёскі Кудзінавічы; калядным абрадам вёскі Семежава, што занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Паглядзелі на стан напаўразбуранай сядзібы Мержаеўскіх у Грозаве.

Галоўнай мэтай класнай гадзіны "Беларусы на Алімпійскіх гульнях" было выхаванне пачуцця гонару за беларускіх спартсменаў, за сваю краіну, прывіванне інтарэсу да сістэматычных заняткаў спортам і фізічнай культурай. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Алімпійскіх гульняў і удзелу ў іх беларускіх спартсменаў. Першым алімпійцам - выхадцам з Беларусі лічыцца Караль Румель, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1912 года у складзе каманды Расійскай імперыі, бронзавы прызёр Алімпіяды 1928 года ў Амстэрдаме ў складзе Польшчы. Спартыўныя дасягненні трохразовага пераможцы барца Аляксандра Мядзведзя, пяціразовай чэмпіёнкі Нэлі Кім, шасціразовага чэмпіёна Віталя Шчэрбы, чатырохразовай пераможцы Дар'і Домрачавай, што за поспехі на Алімпійскіх гульнях атрымала званне Героя Беларусі, і многіх іншых праслаўленых беларускіх спартсменаў залатымі літарамі ўпісаны ў алімпійскую гісторыю. Таксама навучэнцы змаглі даведацца пра удзел прадстаўнікоў Капыльшчыны на Алімпійскіх гульнях. Сярод іх заслужаны трэнер па спартыўнай гімнастыцы Рэнальд Кныш, біятланісты Аляксандр Сыман і Антон Смольскі.

16 декабря 2020 в 13:44 | Терехович Ю. А. | нет комментариев