Гульня-падарожжа "Здаровы я - здаровая краіна"

Дата: 13 марта 2021 в 17:21
128 просмотров

Падчас шостага школьнага дня ў 5 класе адбылося мерапрыемства "Здаровы я - здаровая краіна". Асноўная мэта мерапрыемства - нагадаць правілы здаровага ладу жыцця і неабходнасць заняткаў спортам. Займальная размова ўпэўніла, што здароўе - адна з важнейшых жыццёвых каштоўнасцей чалавека, залог яго дабрабыту і даўгалецця.
Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся думкамі аб карысных і шкодных звычках, прыгадалі прыказкі, разгадалі загадкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.