«Звонкае слова паэта натхняе»

Дата: 4 сентября 2021 в 21:34, Обновлено 8 сентября 2021 в 09:13
136 просмотров

Так называўся конкурс, які напярэдадні Дня беларускага пісьменства быў ініцыіраваны Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі.

      Творчы конкурс прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Анатоля Астрэйкі, імем якога названа бібліятэка. Ён праводзіўся з 1 сакавіка па 30 чэрвеня 2021 года. Спаборніцтвы такого кшталту дапамагаюць папулярызаваць творчасць паэта-земляка, абуджаць цікавасць да яго жыццёвага і творчага шляху, а таксама дзеля таго, каб выявіць і падтрымаць таленавітых людзей Капыльшчыны.

    Буктрэйлер «Чытайце творы Анатоля Астрэйкі» аформілі вучаніцы нашай установы адукацыі Лізавета Пілат і Насця Касменка і сталі пераможцамі ў раённым анлайн-конкурсе.  4 верасня 2021 года падчас святкавання Дня беларускага пісьменства адбылося ўзнагароджванне дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.