Класная гадзіна "Падарожжа па святынях Капыльшчыны"

Дата: 3 февраля 2022 в 08:50, Обновлено 4 февраля 2022 в 00:51
143 просмотра

Галоўная мэта класнай гадзіны: садзейнічаць папулярызацыі духоўна-культурнай спадчыны Капыльшчыны сярод школьнікаў, выхаванне любові і павагі да нацыянальнай спадчыны роднага краю. У ходзе мерапрыемства навучэнцы першапачаткова ўзгадалі святыні Беларусі: крыж Еўфрасінні Полацкай, Полацкі Сафійскі сабор, тураўскія каменныя крыжы, Чырвоны касцёл у Мінску. Пасля вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з святынямі роднага краю: царква ў Цялядавічах, касцёл ў Капылі, пра жыццё і дзейнасць свяшчэннамучанікаў праваслаўнай царквы Уладзіміра Пастарнацкага, Валяр'яна Навіцкага, Пятра Грудзінскага. Адным з цікавейшых момантаў было знаёмства з каменем-следавіком "Божым слядком", што знаходзіцца ў вёсцы Кудзінавічы і ўнікальным тыпам пахавання на беларускіх землях у вёсцы Кукавічы, дзе размешчаны памінальныя трохмятровыя чыгунныя крыжы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.