Майстэрня “Знаёмыя з дзяцінства родныя рамонкі”

Дата: 9 апреля 2022 в 10:30, Обновлено 9 апреля 2022 в 10:43
Автор: Бобко А. Н.
96 просмотров

У рамках шостага школьнага дня ў 1-2 класах прайшоў мастар -клас “Знаёмыя з дзяцінства родныя рамонкі”.Беларусь… Як шмат значыць гэтае слова для нас – яе дзяцей. Гэта і родныя і знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, у якім нарадзіўся, і мілагучная маміна мова, і сцежка, па якой прайшоў упершыню, і клёкат буслоў… Усё гэта і шмат чаго іншага – “Беларусь мая сінявокая”.
Жывём мы на гэтай чароўнай багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. І па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра, палюбавацца прыгажосцю кветак.
Мэтай гэтага мерапрыемства было паказаць прыгажосць не толькі жывых кветак,але і кветак, зробленых сваімі рукамі; паказаць, што з адходаў каляровай паперы атрымліваюцца прыгожыя рэчы, адначасова зберагая дрэвы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.