Игра была организована в субботний день для учащихся 3 класса
Новости
В рамках акции "Наши дети" в нашем классе прошёл праздник "Школа новогодних наук"
Мастерская по изготовлению новогодних сувениров была организована в субботний день для учащихся начальных классов
Галоўнай мэтай класнай гадзіны "Беларусы на Алімпійскіх гульнях" было выхаванне пачуцця гонару за беларускіх спартсменаў, за сваю краіну, прывіванне інтарэсу да сістэматычных заняткаў спортам і фізічнай культурай. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Алімпійскіх гульняў і удзелу ў іх беларускіх спартсменаў. Першым алімпійцам - выхадцам з Беларусі лічыцца Караль Румель, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1912 года у складзе каманды Расійскай імперыі, бронзавы прызёр Алімпіяды 1928 года ў Амстэрдаме ў складзе Польшчы. Спартыўныя дасягненні трохразовага пераможцы барца Аляксандра Мядзведзя, пяціразовай чэмпіёнкі Нэлі Кім, шасціразовага чэмпіёна Віталя Шчэрбы, чатырохразовай пераможцы Дар'і Домрачавай, што за поспехі на Алімпійскіх гульнях атрымала званне Героя Беларусі, і многіх іншых праслаўленых беларускіх спартсменаў залатымі літарамі ўпісаны ў алімпійскую гісторыю. Таксама навучэнцы змаглі даведацца пра удзел прадстаўнікоў Капыльшчыны на Алімпійскіх гульнях. Сярод іх заслужаны трэнер па спартыўнай гімнастыцы Рэнальд Кныш, біятланісты Аляксандр Сыман і Антон Смольскі.
Игра- путешествие в страну "Здоровья"
Встреча с работником РОЧС